13 траўня 2025, aўторак, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія псіхіятры заклікалі САЗ кантраляваць псіхічнае здароўе Лукашэнкі

29
Беларускія псіхіятры заклікалі САЗ кантраляваць псіхічнае здароўе Лукашэнкі

У дыктатара выяўленыя «відавочныя прыкметы паранойднага разладу асобы».

Група беларускіх псіхіятраў у эміграцыі і ПУ Грамадзянскі цэнтр «Беларускі вердыкт» 10 кастрычніка звярнуліся да Сусветнай арганізацыі здароўя ААН, Сусветнай федэрацыі псіхічнага здароўя, Сусветнай псіхіятрычнай асацыяцыі, псіхіятрычных асацыяцый Канады, ЗША, Літвы, Беларусі, Расеі з адкрытым зваротам аб неабходнасці кантролю кіраўнікоў Беларусі і Расеі, паведамляе «Белсат».

«Сёння чалавецтва стаіць на парозе планетарнай катастрофы праз вар'яцтва некалькіх дыктатараў, якія не толькі ўзялі ў закладнікі народы сваіх краін, але і развязалі вайну з пагрозай выкарыстання ядзернай зброі супраць іншых дзяржаў», - гаворыцца ў звароце.

У ім адзначаецца, што ў Аляксандра Лукашэнкі выяўленыя «відавочныя прыкметы параноіднага разладу асобы», а ў Уладзіміра Пуціна – нарцысізм, макіявелізм і псіхапатыя. Аўтары і падпісанты звароту заяўляюць, што «псіхапаталогіі кіраўнікоў расейскай і беларускай дзяржаў стварылі для суграмадзян страшныя выпрабаванні».

«У сувязі з вышэйсказаным, мы канстатуем, што перад сусветнай супольнасцю стала надзвычай актуальнай праблема фармавання сістэмы захадаў на міжнародным і нацыянальным узроўнях для папярэдняга абследавання і недапушчэння да займання вышэйшых пасад асобамі, якія маюць сацыяльна небяспечныя псіхічныя раўлады. У дачыненні да гэтых асоб таксама важныя не толькі кантроль, але і прафілактыка разладаў, укараненне перадавых метадаў аднаўлення», - гаворыцца ў звароце.

Спецыялісты, якія падпісалі зварот, намагаюць на правядзенні ў дачыненні да Пуціна і Лукашэнкі міжнароднай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы з пастаноўкай пытанняў аб удакладненні дыягназаў і аб магчымасці займання імі вышэйшых дзяржаўных пасад.

У 1992 годзе ААН абвясціла 10 кастрычніка Сусветным днём псіхічнага здароўя для ўзмоцненага прасоўвання сярод усіх народаў і нацый, кожнага чалавека прафілактыкі псіхічных і эмацыйных разладаў, належнага лячэння і догляду людзей з такімі разладамі, а таксама ўмацавання псіхічнага здароўя.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках