19 чэрвеня 2025, Чацвер, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чэмпіянаце Беларусі ў баскетболе матчы заканчваюцца з шалёным лікам

2
У чэмпіянаце Беларусі ў баскетболе матчы заканчваюцца з шалёным лікам

Нават з розніцай у 100+ балаў.

21 верасня стартаваў чэмпіянат краіны ў баскетболе сярод жанчын. Не прайшло і месяца, а ў турніры ўжо зафіксаваныя вынікі, неймаверныя для спаборніцтваў прафесіяналаў, піша a target="_blank" href=https://news.zerkalo.io/cellar/80478.html?_gl=1*vx9mwo*_ga*MjIwNzYyNTMzLjE2MjU3NTUwNTc.*_ga_B8LJ3JQEWY*MTcyODU3MTgyNi4yNDM5LjEuMTcyODU3MzQzMS42MC4wLjA.>«Зеркало».

У чэмпіянаце Беларусі-2024/25 удзельнічаюць дзевяць каманд: «Гарызонт», «Гарызонт-2-РЦАП» (Менская вобласць), «Мінск», маладзёжная каманда «Мінска», «Алімпія» (Гародня), «Гомельскія Рысі», моладзевая каманда «Гомельскіх Рысей», «Вікторыя» (Гародня) і «БОК Вікторыя» (Берасце). У параўнанні з мінулым першынством стала на аднаго ўдзельніка менш - не гуляе сталічны РГУАР.

9 кастрычніка былі адразу два разгромы. Рэзерв «Гомельскіх Рысей» саступіў асноўнай камандзе «Гарызонта» з розніцай, большай чым 100 балаў (24:133), а калектыў з Берасця крыху недацягнуў да аналагічнага фіяска, саступіўшы «Алімпіі» — 30:128. Яшчэ шэсць матчаў з пачатку чэмпіянату скончыліся з перавагай адной каманд 50 балаў і больш. Пры гэтым турнір доўжыцца менш за месяц. Зрэшты, год таму розніца ў класе была нярэдка не менш адчувальнай.

У мужчынскім чэмпіянаце краіны, дзе ў групе «А» гуляюць усяго пяць каманд, пакуль абсалютным аўтсайдэрам выглядае менскі «Імпульс-БДУІР». Сталічны калектыў ужо прынізілі двойчы: 8 кастрычніка ў матчы з «Мінскам» (29:98) і 21 верасня ў супрацьстаянні з «Гродна-93» (37:102).

Нагадаем, баскетбольныя нацыянальная каманда і клубы з Беларусі адхіленыя ад міжнародных выступленняў з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках