ЗША распрацавалі FPV-дрон Bolt з машынным зрокам
1- 10.10.2024, 19:48
- 6,350

Чым ён унікальны.
Амерыканская кампанія Anduril распрацавала новы робат пад назвай Bolt. Ён выступае ў класе дронаў-камікадзэ малой далёкасці.
Пра гэта паведамляе a target="_blank" href=https://defence-ua.com/photo/u_ssha_zrobili_svij_fpv_dron_bolt_z_mashinnim_zorom_scho_nijak_ne_mozhut_zrozumiti_za_okeanom_video-336.html>Defense Express.
Новы беспілотнік можа фактычна працаваць без аператара дзякуючы ўбудаванай праграме штучнага інтэлекту. Гэта значыць, аператар толькі дае каманду «знішчыць» і паказвае курс атакі. Сам робат умее выяўляць і аўтаматычна суправаджаць аб'екты.
Таксама распрацоўнікі ўказалі на магчымасць дрона функцыянаваць без доступу да спадарожнікавай навігацыі. Пры гэтым аператар можа паказаць, з якога курсу, на якой вышыні і адлегласці дрону варта трымацца ад аб'екта, які яго суправаджае.
Пасля атрыманых каманд робат дзейнічае аўтаномна і не залежыць ад наяўнасці сувязі з аператарам, ён ігнаруе РЭБ.
Паводле інфармацыі распрацоўнікаў, баявая частка дрона – агульнай вагой да 1,5 кг можа быць і кумулятыўнай, гэта неабходна для знішчэння цяжкабраняванай тэхнікі.
Дрон Bolt досыць вялікі па памеры, а час яго знаходжання ў паветры - да 40 хвілін, далёкасць - больш за 20 км. Ён абсталяваны магутным наборам сэнсараў з аптычнай і цеплавізійнай камеры і, магчыма, лазерным далямерам.
Як піша Defense Express, у Bolt ёсць досыць сур'ёзны недахоп, які ўзнік праз тое, што ў ЗША ўсё яшчэ не змаглі зразумець рэальны чыннік «росквіту» FPV-дронаў – кошт і масавасць вытворчасці.
Амерыканскі Bolt распрацоўваўся ў дзвюх версіях: шматразовы выведвальны робат-квадракоптар і Bolt-M з баявой часткай у ролі робата-камікадзэ. Нягледзячы на тое, што пры ўжыванні ў якасці дрона-камікадзэ Bolt можа быць скарыстаны толькі раз, яго баявая частка такая ж, як і шматразовая версія. Гэта азначае тоесны высокі кошт абодвух варыянтаў.
Гэта значыць, калі Anduril дапрацуюць робат і ператвораць яго ў беспілотнік для «скідаў», гэтая распрацоўка цалкам можа «зайграць новымі фарбамі».