24 чэрвеня 2025, aўторак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір «Ахмата» палохае Лукашэнку пераносам вайны ў Беларусь

Камандзір «Ахмата» палохае Лукашэнку пераносам вайны ў Беларусь
АПЦІ АЛАЎДЗІНАЎ

І падключэннем да вайны ўсяго блока NATO.

Намеснік начальніка галоўнай вайскова-палітычнай управы Мінабароны Расеі генерал-маёр Апці Алаўдзінаў палохае Лукашэнку пераносам вайны ў Беларусь.

Аб гэтым ён сказаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«Калі зараз гэтую вайну перавесці на Беларусь, то тут аўтаматычна атрымліваецца, што адбываецца вайна з Беларуссю і Украінай, тут аўтаматычна падключыцца ўвесь блок NATO», - адзначыў Алаўдзінаў.

Ён мяркуе, што Украіна падобная да Ізраіля, які ў сваю чаргу спрабуе ўцягнуць у вайну Іран.

«Гэтак жа Украіна спрабуе ўцягнуць яшчэ і Беларусь для таго, каб закрычаць на ўвесь свет: «Глядзіце, нас б'юць усе, вось удваіх яны на нас напалі, б'юць ляжачага!» - падкрэсліў Алаўдзінаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках