14 чэрвеня 2025, Субота, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік з дэпутатамі Еўрапарламента эвакуявалі праз «незразумелы выбух»

1
Цягнік з дэпутатамі Еўрапарламента эвакуявалі праз «незразумелы выбух»

Цягнік ехаў са Страсбурга ў Брусэль.

У чацвер, 10 кастрычніка, цягнік з дэпутатамі Еўрапарламента, які рухаўся са Страсбурга ў Брусэль, эвакуявалі пасля незразумелага выбуху.

Пра гэта паведамляе Politico.

Інцыдэнт адбыўся блізу 15-й. Бельгійскі дэпутат Эмануэль Фулан паведаміў, што было чуваць нешта падобнае да выбуху, пасля чаго абвясцілі эвакуацыю.

На вакзале Страсбурга былі заўважаныя пажарныя службы.

Еўрадэпутатам пасля гэтага разаслалі паведамленне праз электронную пошту з просьбай «захоўваць спакой» і паведамілі, што «шукаюць выйсце».

У прэс-службе Еўрапарламента пацвердзілі СМІ, што на вакзале адбыўся «тэхнічны інцыдэнт» і для дэпутатаў рыхтуюць альтэрнатыўны спосаб даезду ў Брусэль. Пазней дэпутаты атрымалі рассылкі, што будзе два цягнікі на замену.

Некаторыя еўрадэпутаты пачалі выклікаць таксі, а некаторыя засталіся чакаць і жартавалі, што маюць дадатковую магчымасць абмеркаваць з калегамі ўсё неабходнае.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках