12 снежня 2024, Чацвер, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пацвердзіў, што мірны саміт павінен прайсці ў лістападзе

2
Зяленскі пацвердзіў, што мірны саміт павінен прайсці ў лістападзе
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Але дата яшчэ не вызначаная.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна рыхтуецца да правядзення мірнага саміту, які павінен адбыцца ў лістападзе. Аднак дакладная дата яшчэ не вызначаная.

Пра гэта ў чацвер, 10 кастрычніка, ён паведаміў журналістам пасля сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

Зяленскі запэўніў, што да пачатку лістапада мірны план будзе гатовы і будзе ўключаць усе дэталі.

«План перамогі Украіны будзе на стале на саміце міру. Я не ведаю дату, я думаю, ніхто не ведае на сёння. Але мы падрыхтуем усё, што мы пастанавілі, у пачатку лістапада. План будзе з усімі падрабязнасцямі», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

8 кастрычніка дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Дар'я Зарыўная паведаміла, што напрыканцы кастрычніка закончацца тэматычныя канферэнцыі, якія стануць асновай для другога саміту міру. Аднак ён не адбудзецца ў лістападзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках