12 траўня 2025, панядзелак, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хаўруснікаў у Пуціна няма

6
Хаўруснікаў у Пуціна няма

Ад РФ усё адхістваюцца, як ад чумы.

Адна з навінаў, што абмяркоўваюцца сёння, – прэзідэнт Сербіі («сяброўскай краіны», паводле выдумкі МЗСаўскіх міфолагаў) не павіншаваў Пуціна з днём народзінаў і падпісаў дэкларацыю, якая асуджае 24 лютага.

Наконт Сербіі даўно вядома і зразумела – яе інтарэсы ва ўступленні ў Еўрапейскі Звяз. Альтэрнатывы няма. Як бы ні імкнуліся прапагандысты ў нашай краіне ў дачыненні да Сербіі, Індыі, Кітая і іншых краінаў, «выціскаць пасту з амаль пустога цюбіка», ісціна адна – хаўруснікаў няма. Нікому тое, што стварыў за чвэрць стагоддзя ў Расеі Пуцін і да чаго ён прывёў Расеі, не патрэбнае.

Але ёсць вось такая акалічнасць – паколькі прапаганда бясконца тлумачыць, што «з намі большасць чалавецтва», многія хочуць «уступіць у БРІКС» і да т.п., пасля заканчэння сённяшняга кашмару, пасля сыходу Пуціна, у многіх у Расеі можа паўстаць пытанне: «Як жа так? Куды ўсе разбегліся?» Такое ўжо было напрыканцы СССР.

Рыхтуйцеся, грамадзяне, загадзя. Не наступайце на тыя ж граблі. Зніміце павуцінне з вачэй, адрознівайце слоўнае смецце, абдымкі, усмешкі ад таго, што ёсць насамрэч. Ад таго, што створана ў Расеі, усе адхістваюцца, як ад чумы. Так будзе датуль, пакуль краіна не возьмецца за розум.

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках