10 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна паміж Кадыравым і Крамлём набірае абароты

Вайна паміж Кадыравым і Крамлём набірае абароты

Расеі, магчыма, давядзецца здымаць войскі з фронту.

Чачэнскі лідар Рамзан Кадыраў прыстрашыў аб'явай крэўнай помсты сэнатару і двум дэпутатам Дзярждумы РФ, калі тыя не дакажуць, што не замаўлялі ягонае забойства.

Са слоў расейскага апазіцыйнага паліттэхнолага Абаса Галямава, гэта заява Кадырава раўнацэнная бомбе, якая разрываецца проста ў цэнтры палітычнай сістэмы РФ.

«Кадыраў - гэта ж не проста кіраўнік рэгіёну, а фігура федэральнага ўзроўню, адзін з топаў сістэмы. Вядома ж, Крэмль паспрабуе купіраваць гэтую сітуацыю. Пакінуць усё як ёсць нельга, таму што гэта занадта відавочны ўдар проста па падмурку рэжыму з пункту гледжання грамадскай думкі і настрою элітаў», – заявіў аналітык у інтэрв'ю для YouTube-канала «Фабрыка навін».

Крэмль не рызыкне прыбраць Кадырава і будзе з ім дамаўляцца, мяркуе Галямаў. Інакш незадаволеная Чачня можа абвясціць аб выхадзе са складу РФ, а гэта занадта сур'ёзная рызыка для рэжыму. У такім выпадку Пуціну давядзецца здымаць войскі з Данбасу і кідаць іх у Чачэнію, што будзе азначаць, фактычна канец ягонага кіравання.

«Цяпер Пуцін залежыць ад Кадырава ў значна большай ступені, чым Кадыраў ад Пуціна. Так, фінансы Рамзан атрымлівае з Расеі, але ў прынцыпе ён можа пайсці ва-банк і разарваць стасункі з Масквой. Ён ужо назапасіў рэсурсы і цалкам самадастатковы. Пуцін і чэкісты гэта разумеюць, таму чарговым разам праглынуць сітуацыю», - спрагназаваў экспэрт.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках