У Менску выставілі на продаж «Ё-мабіль»
18- 11.10.2024, 15:29
- 9,880
Аўто знаходзіцца ў гаротным стане.
Праект скончыўся пасля выпуску ўсяго толькі некалькіх адзінак аўтамабіля. Іх стваралі ў Менску, у Шабанах, нагадвае blizko.by.
Тэлеграм-канал "Автопоток" звярнуў увагу на тое, што ў Менску на продаж выставілі "Ё-мабіль". Гэта так званы "Ё-кросовер", сабраны прыкладна ў 2012—2013 гадах.
Машына знаходзіцца ў гаротным стане. У аб'яве гаворыцца, што выстаўлены на продаж узор - колеру ярка-зялёны металік, аднак ён ужо разукамплектаваны. Фактычна прапануецца кузаў з салонам і падвескай, але без рухавіка і трансмісіі.