Пуцін адмовіўся ад тэлефоннай размовы з Шольцам
21- 11.10.2024, 16:02
- 11,134
Аб гэтым заявіла МЗС Нямеччыны.
Пуцін адмовіўся абмяркоўваць тэму міру ва Украіне з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам. Аб гэтым заявіла міністр замежных спраў Нямеччыны Аналена Бербак, яе словы прыводзіць Reuters.
«Украіна гатовая да справядлівага міру», - заявіла Бербак у Берліне, дзе ў пятніцу чакаюцца перамовы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з Шольцам.
Яна падкрэсліла, што менавіта Пуцін адмаўляецца ад пошуку шляхоў мірнага ўрэгулявання.
«Ён адмаўляецца прыняць мір і штодзень пасылае чарговы сігнал на карысць вайны і разбурэння. У гэтыя дні ён не гатовы нават размаўляць з канцлерам Нямеччыны праз тэлефон», - сказала яна.