13 снежня 2024, Пятніца, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі сустрэўся з Шольцам

1
Зяленскі сустрэўся з Шольцам

Нямеччына перадасць Украіне вайсковую дапамогу на 600 мільёнаў еўраў.

Нямеччына ў пятніцу, 11 кастрычніка, выдзеліла Украіне новы пакет вайсковай дапамогі на 600 мільёнаў еўраў. Ён уключае сістэму СПА Iris-T SLM, танкі, гаўбіцы і дроны.

Пра гэта заявіў канцлер Нямеччыны Олаф Шольц падчас прэс-канферэнцыі з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

«Сёння, напярэдадні зімы, трэцяй забойнай вайны супраць Украіны, мы дапамагаем украінцам і ўкраінкам цалкам канкрэтна. Цягам апошніх месяцаў Расея абстрэльвае ўкраінскую крытычную інфраструктуру, цеплаэлектрастанцыі, знішчае лініі электраперадач… Асноўнай [задачай] для нас застаецца ўзмацненне СПА. Таму менавіта цяпер мы выдзелілі Украіне новы ўсёабдымны пакет на суму 600 мільёнаў еўраў», - сказаў канцлер Нямеччыны.

Са слоў Шольца, пакет дапамогі для Украіны ўключае пятую сістэму СПА Iris-T SLM, танкі, гаўбіцы, боепрыпасы і дроны.

«Да канца года, пры падтрымцы нашых партнёраў - Бельгіі, Даніі, Нарвегіі паставім ва Украіну яшчэ адзін пакет на суму 1,4 млрд еўраў. Ён уключае таксама СПА Iris-T SLM, ЗРК Skynex, танкі Gepard, кіраваныя гаўбіцы, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, браняваныя аўтамабілі, баявыя дроны, радары і боепрыпасы…», - анансаваў канцлер Нямеччыны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках