У акупаваным Бярдзянску ўначы раздаваліся выбухі
- 12.10.2024, 11:32
- 2,346
Што вядома.
У ноч на 12 кастрычніка ў часова акупаваным Бярдзянску Запарожскай вобласці грымелі выбухі. У расейцаў нібыта працавала СПА.
Пра гэта паведамляе «Бердянск Сейчас».
«У Бярдзянску зноў была гучная ноч. Акупанты збівалі дроны над горадам і ў моры. Гукі выбухаў раздаваліся з 1:00 да 2:00 ночы», - гаворыцца ў паведамленні.
Судзячы па кірунку гуку, вораг актыўна выкарыстоўваў СПА, размешчаную на ўзбярэжжы Бярдзянскай касы.
Таксама мясцовыя пішуць, што чулі, як над горадам блізу 2:00 гучна і хутка праляталі самалёты ці ракеты.