Лукашэнка выдаў чарговую «аграідэю»
22- 12.10.2024, 13:03
- 9,262
Дыктатар прапанаваў вырошчваць вінаград і персікі ў Гомельскай вобласці.
Падумаць над вырошчваннем у Гомельскай вобласці вінаграду, персікаў і кавуноў прапанаваў аграрыям Лукашэнка 12 кастрычніка на фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2024» у гарадскім пасёлку Карме.
- Клімат, кажуць, стаў мякчэйшы. Значыць, давайце будзем займацца вінаградам, персікамі, кавунамі. У гэтым і павінна быць ваша асаблівасць: рабіць тое, што іншыя з прычыны прыродных умоў не могуць, і на што ёсць попыт, — сказаў Лукашэнка.
Адзначым, што ідэя вырошчваць кавуны і вінаград у паўднёвых рэгіёнах краіны не новая. Гэтыя культуры даўно развіваюць шэраг сельскагаспадарчых арганізацый і сялянска-фермерскіх гаспадарак у Берасцейскай і Гомельскай абласцях.