«Сітуацыя вельмі дынамічная»
2- 12.10.2024, 14:02
- 3,940
У Курскай вобласці УСУ часткова адбілі пазіцыі, але расейцы зноў ідуць на штурм.
У Курскай вобласці працягваюцца актыўныя баі, сітуацыя дынамічна мяняецца, заявіў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі РНБА Украіны Андрэй Каваленка ў суботу, 12 кастрычніка, на фоне распаўсюджвання звестак пра нібыта паспяховыя контратакі расейцаў.
З яго слоў, Сілы абароны Украіны часткова вярнулі страчаныя пазіцыі, але расейскія акупанты зноў паслалі калоны на штурм і «ўлезлі туды».
«Вельмі вялікая дынаміка, таму важна не фіксавацца на нейкіх высновах як канчатковых. Цяжкія баі, стала сітуацыя мяняецца, расейскія ваенкары, між іншым, наогул спрабуюць тэму «засушыць», бо не атрымліваецца ўсё, як хацелася ім», — пракаментаваў Каваленка.