Вырастуць кошты папулярнага ў беларусаў курорта
1- 12.10.2024, 14:40
- 6,786
Ужо налета.
Налета кошты адпачынку ў Турцыі, папулярнага ў беларусаў, падрастуць. Пра гэта паведаміў прэзідэнт турэцкай Асацыяцыі прафесійных мэнэджараў Хакан Саатчыаглу ў інтэрв'ю мясцоваму выданню Turizmguncel.
Спікер зазначыў, што з наступнага года ўладальнікі гатэляў плануюць наняць больш персаналу, каб павысіць якасць абслугоўвання.
Хакан Саатчыаглу падкрэсліў, што мінулым летам года гатэлі Турцыі сутыкнуліся з недахопам супрацоўнікаў. Паводле яго ацэнкі, для падтрымання высокага ўзроўню абслугоўвання трэба павялічыць штат атэляў на 50-60%.
- Нам неабходна выйсці на больш якасны ўзровень гатэляў. Таму ў 2025 годзе падвысяцца кошты на 5-8%, - адзначыў прэзідэнт Асацыяцыі прафесійным мэнэджараў.
Як вырастуць кошты гатовых тураў, будзе залежаць ад попыту на канкрэтныя турыстычныя кірункі.