Пуціна выкарысталі як марыянетку
5- 13.10.2024, 8:26
- 20,018
Заўважаны цікавы факт.
Нефармальны Саміт Арганізацыі цюркскіх народаў пройдзе без удзелу прэзідэнта Турцыі Эрдагана, але пры гэтым яго наведаюць тыя, хто не мае да яго дачынення, напрыклад Пуцін і Пезешкіян, заявіў Віталь Портнікаў.
Публіцыст падкрэсліў, што прысутнасць кіраўніка Крамля на падобнай падзеі – не ягоная ініцыятыва, а Сі Цзіньпіна, які выкарыстоўвае расейскага дыктатара ў сваіх мэтах.
Публіцыст заўважыў цікавы факт: «Зразумела, не варта нагадваць, што Пакістан таксама не цюркская дзяржава. Узнікае такое добрае пытанне, а чый жа цень за гэтым міжнародным форумам? Хто здолеў так бліскуча абгуляць Эрдагана на міжнароднай арэне, што турэцкаму прэзідэнту давялося нават скасаваць свой запланаваны візіт у Туркменскую сталіцу і адмаўляцца ад правядзення нефармальнага саміту арганізацый цюркскіх дзяржаваў?»
Потым Портнікаў падзяліўся сваімі разважаннямі на гэтую тэму: «Калі мы складзём 2+2 і ўбачым на гэтым саміце прэзідэнта Расеі, прэзідэнта Ірана, прэзідэнта Пакістана, кіраўнікоў цэнтральнаазіяцкіх дзяржаваў, то нескладана зразумець, чыімі рэальна хаўруснікамі ўсе яны з'яўляюцца. За самітам у сталіцы Ашхабада маячыць цень чалавека, які на ім не прысутнічае, старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі і Генеральнага сакратара Камуністычнай партыі Кітая Сі Цзіньпіна, а Пуцін выглядае хутчэй чалавекам, які спрыяе ўмацаванню кітайскіх інтарэсаў і кітайскіх магчымасцяў у рэгіёне шляхам выцяснення з гэтага рэгіёну Турэцкай Рэспублікі».