Расейцы расстралялі ўкраінскіх палонных у Курскай вобласці
4- 13.10.2024, 10:25
- 11,380
Пакараныя смерцю дзевяць чалавек.
10 кастрычніка расейцы расстралялі 9 украінскіх вайскоўцаў на Куршчыне. Пра гэта паведамляюць аналітыкі DeepState.
«Чарговы раз парушылі правілы і звычаі вядзення вайны – расстраляныя 9 украінскіх вайскоўцаў на Куршчыне», – сказана ў паведамленні.
Пры гэтым праект спасылаецца на крыніцы ў 1 АДБр.
Адзначаецца, што 10 кастрычніка расейцы расстралялі дроннікаў і памежнікаў у раёне н.п. Зялёны Шлях:
«Дадатковыя дэталі абставінаў высвятляюцца, але вядома, што хлопцы выходзілі на пазіцыі з думкамі, што яны ў адносным тыле, але ўжо вымушаныя былі ўступаць у кантакт з ворагам і адстрэльваліся. Аднак колькасць БК была абмежаваная і яны былі вымушаныя здацца».
Пры гэтым адзначаецца, што сітуацыя на Куршчыне «не такая радасная», хоць Сілы Абароны праводзяць стабілізацыйныя мерапрыемствы, але аднавіць страчанае вельмі цяжка.
«Мы абмеркавалі гэтую сітуацыю з іншымі афіцэрамі і камандзірамі на розных адрэзках. Экіпажам БПЛА варта больш сур'ёзна ставіцца да магчымасці прарыву ворага на іх пазіцыі і не грэбаваць бяспекай», – адзначаюць у DeepState.