У Менску сёлета колькасць кляшчоў скарацілася на 40%
12- 13.10.2024, 10:51
- 5,822
Як так атрымалася?
У 2024 годзе ў Менску больш за 500 га апрацавалі спецыяльнымі сродкамі супраць кляшчоў, і гэта дало вынік. У сталіцы выяўлена на 40 адсоткаў менш кляшчоў, чым у 2023 годзе.
Пра гэта заявіў намеснік галоўнага лекара Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Рыгор Гяцюк, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».
«У цяперашнім сезоне гэтая тэма была актуальная, паколькі праз раннюю вясну кляшчы сталі праяўляць актыўнасць – адзначаўся рост колькасці іх нападаў. Але адзначу, што 80% выпадкаў прысмоктвання адбыліся не ў Менску, а за яго межамі: на дачных надзелах, у лясах», – адзначыў Гяцюк.
У сталіцы апрацоўка тэрыторый, дзе выяўляецца перавышэнне колькасці кляшчоў, праводзіцца ўжо не першы год.