«За межамі фронту ў Расеі не засталося баяздольных частак»
1- 13.10.2024, 11:37
- 5,096
Курская аперацыя УСУ дакладна ўсё расставіла на месцы.
Ветэран расейска-ўкраінскай вайны, экс-камандзір роты батальёна Айдар Яўген Дзікі ў інтэрв'ю Radio NV падкрэсліў, што ў выніку Курскай аперацыі Узброеных сілаў Украіны стала зразумела, што за межамі фронту ў Расеі не засталося баяздольных частак.
Як адзначыў у эфіры Radio NV Дзікі, да параўнальна нядаўняга часу расейцы «больш-менш нядрэнна» папаўнялі свае войскі, кампенсуючы страты, але не фармуючы новыя часткі.
«Курская аперацыя дакладна ўсё расставіла на месцы. Курская аперацыя вельмі выразна паказала: калі яны зразумелі, што яно само не рассмокчацца, што ўсё ж трэба баяздольнае паказаць і рэальна ваяваць, то ім давялося гэтае баяздольнае здымаць з Херсонскай вобласці. Ім такі давялося з Херсонскай вобласці забіраць і ПДВшнікаў, і марскіх пяхотнікаў. Гэта значыць ва ўсёй Расеі за межамі акупаваных украінскіх тэрыторый, за межамі фронту, баяздольных частак не засталося. Вось усё, што ў іх рэальна здольнае ваяваць, яно ўжо ўсё тут. Гэта першае, што выразна паказала Курская аперацыя», – падкрэсліў украінскі ветэран.