Над Сірыяй «засвяціўся» расейскі самалёт-выведчык Ан-30
1- 14.10.2024, 9:48
- 3,722
Такіх засталося ўсяго чатыры.
У сацыяльных сетках з'явілася відэа палёту выведвальнага самалёта Ан-30 са складу ВКС Расеі ў небе над Сірыяй. Кадры зняты ў раёне горада Ідліб, на захад ад Алепа.
Гэты самалёт выконваў чарговы палёт на фоне паведамленняў аб магчымым наступленні сірыйскай апазіцыі ў кірунку Алепа.
Відэа сведчыць аб тым, што Расея працягвае выкарыстоўваць рэдкі тып выведвальных самалётаў, такіх як Ан-30, чый палёт у сучасных умовах з'яўляецца нечаканасцю.
На ўзбраенні ВКС Расеі застаецца ўсяго чатыры самалёты Ан-30, тады як разведвальных Су-24МР - каля паўсотні. На працягу лета 2024 года неаднаразова паведамлялася аб "небяспечным збліжэнні" самалётаў заходніх краін з расейскімі Ан-30 падчас палётаў над Сірыяй, аднак толькі зараз удалося зафіксаваць гэты самалёт на відэа.
Amid rumours that the opposition is preparing to attack Aleppo, a Russian AN-30 aircraft flies over Idlib and western Aleppo. pic.twitter.com/wugVK48SKl
— Clash Report (@clashreport) October 13, 2024
Як піша Defense Express, асаблівасць Ан-30 у тым, што гэта самалёт для аэрафотаздымкі, што патрабуе прамога пралёту над мэтай, што магчыма толькі пры адсутнасці сістэм супрацьпаветранай абароны. Менавіта таму расейцы выкарыстоўваюць гэтыя самалёты толькі ў сірыйскай паветранай прасторы, дзе магчымых пагроз для іх няма.
Асноўныя характарыстыкі Ан-30:
даўжыня фюзеляжа: 24,26 м, размах крылаў: 29,02 м;
максімальная ўзлётная маса: 23 тоны, маса фотаапаратуры: 650 кг;
максімальная хуткасць: 540 км/г;
далёкасць палёту: 1240 км;
экіпаж: 6 чалавек + 1 аператар.