Міністры ЕЗ далі «зялёнае святло» санкцыям супраць Ірана
- 14.10.2024, 12:39
- 2,348
За перадачу ракет РФ.
Еўрапейскі Звяз увядзе новыя санкцыі супраць Ірана за перадачу балістычных ракет Расеі. Міністры краін ЕЗ узгаднілі абмежаванні.
Пра гэта паведамляе FAZ.
Выданне, спасылаючыся на еўрапейскіх дыпламатаў, зазначае, што ў панядзелак, 14 кастрычніка, міністры замежных спраў краін ЕЗ на сустрэчы ў Люксембургу ўзгаднілі санкцыі.
Раней ЕЗ некалькі разоў перасцярог Іран ад перадачы Расеі балістычных ракет. Тэгеран тым часам адмаўляе пастаўкі ракет Маскве.
Міністр Нямеччыны ў справах Еўропы Ганна Люрман перад сустрэчай у Люксембургу заявіла, што ёсць вельмі дакладныя довады таго, што Іран перадаў балістычныя ракеты, і "гэта відавочна не сумяшчальна з абавязаннямі ў свеце".
«Мы імкнёмся да таго, каб украінцы мелі права самастойна вызначаць сваю будучыню. Таму Расею не трэба падтрымліваць вайскова», - сказала яна.
Пакуль не вядома, хто патрапіў у санкцыйны спіс. Імёны будуць апублікаваныя ў афіцыйным журнале ЕЗ. У рамках санкцый еўрапейскаму бізнэсу не дазволяць весці справы з кампаніямі і людзьмі, супраць якіх увялі абмежаванні. Таксама санкцыі прадугледжваюць замарозку рахункаў і актываў, а таксама забарону на ўезд у ЕЗ.
Іран і Раея актыўна супрацоўнічаюць, у тым ліку і ў вайсковай сферы. У верасні стала вядома, што Іран перадаў Расеі партыю балістычных ракет малой далёкасці. Магчыма, гаворка ідзе аб ракетах Fath 360.