6 снежня 2024, Пятніца, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: УСУ могуць прыняць важную пастанову аб Курскай вобласці

19
Bild: УСУ могуць прыняць важную пастанову аб Курскай вобласці

Ужо ў найбліжэйшыя тыдні ці месяцы.

Дынаміка баёў у Курскай вобласці РФ такая, што расейцы павольна, але прасоўваюцца, выцясняючы украінцаў.

Аналізуючы сітуацыю ў Курскай вобласці пасля пачатку аперацыі УСУ, экспэрт у аналізе адкрытых звестак Юльян Рэпка прыйшоў да высновы, што ўкраінцы могуць пакінуць расейскую тэрыторыю ў найбліжэйшыя тыдні ці месяцы, піша 14 кастрычніка BILD.

Рэпкэ адзначае, што войскі РФ працягваюць наступаць на пазіцыі УСУ ў Курскай вобласці з захаду, на вёскі Любімаўка і Новаіванаўка, яны таксама выбілі ўкраінцаў з апошняга сяла каля райцэнтра Коранева. Акрамя таго, войскі РФ скарачаюць украінскі плацдарм і з усходу.

Як адзначае аналітык Bild, дынаміка ў Курскай вобласці такая, што прыкладна пасля трох месяцаў баёў "Расея на большай частцы змагла вярнуць сабе кантроль".

“Хоць вялікая бітва за Суджу, адзіны ўзяты ўкраінцамі горад, яшчэ нават не пачалася. Таму пакуль мы не ведаем, як доўга ўкраінцы змогуць тамака пратрымацца, наколькі добрую абарону яны тамака выбудавалі. Хутчэй за ўсё, мы ўбачым гэта ўжо найбліжэйшыя тыдні, самае пазней – месяцы”, - мяркуе Юльян Рэпка.

Аналітык таксама паведаміў, што УС РФ усё часцей выкарыстоўваюць у Курскай вобласці дроны, якія кіруюцца праз оптавалакновы кабель з дальнабойнасцю да 8 км - украінскія сістэмы РЭБ супраць іх бяздзейныя.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках