8 снежня 2024, Нядзеля, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як мог загінуць адзін з начальнікаў СІЗА-1

Стала вядома, як мог загінуць адзін з начальнікаў СІЗА-1

У афіцыйным некралогу прычына не называлася.

Мікалай Лаўрыновіч быў начальнікам рэжымнага аддзела СІЗА-1 (у народзе гэты следчы ізалятар быў вядомы як Валадарка, але нядаўна ён пераехаў на новы адрас у Калядзічы).

У некралогу паведамлялася, што ён трагічна загінуў. Больш дэталяў не падавалася.

Паводле інфармацыі адной крыніцы «Нашай Нівы», Лаўрыновіч загінуў пры пажары ў лазні на сваім лецішчы.

На карысць гэтай версіі сведчыць і іншая інфармацыя. У справаздачы МНС ёсць паведамленне аб пажары 5 кастрычніка ў жылым доме ў вёсцы Млехава Барысаўскага раёна. Дом належыць пенсіянерцы. На пажары загінуў яе 43-гадовы сын. Год нараджэння супадае з годам нараджэння Лаўрыновіча. А на яго маці запісаны дом у вёсцы Млехава (са звестак з базы «Белпола»).

Прычыны пажару ў паведамленні МНС не называліся.

У сістэме папраўчых органаў Лаўрыновіч працаваў з 1999 года. Пачынаў кантралёрам у СІЗА-1. працаваў нейкі час таксама ў калоніі № 14 (Навасады, Барысаўскі раён), папраўчых установах адкрытага тыпу № 36 і 34. У 2016-м вярнуўся на працу ў СІЗА-1.

За час працы ў папраўчых установах Лаўрыновічу некалькі разоў рабілі строгія вымовы. Адная з іх - за тое, што быўшы нецвярозым выхваляўся службовым пасведчаннем у грамадскім месцы.

Ён праходзіў адным з пацярпелых паводле крымінальнай справе аб апублікаванні персанальных звестак сілавікоў, заведзенай у 2020 годзе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках