Столтэнбэрг прызнаў памылку NATO ў дачыненні да Украіны
34- 14.10.2024, 15:38
- 8,898
Кіеву трэба было пастаўляць зброю.
Нявыдача Украіне вайсковай падтрымкі аблегчыла поўнамаштабнае ўварванне Расеі ў краіну.
Упэўненасць у гэтым выказаў ужо былы генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг у інтэрв'ю Spiegel.
“Гэта павінна стаць урокам на будучыню для ўсіх партнёраў NATO. Мы інвестуем у нашу ваенную моц не для таго, каб весці вайну, а для таго, каб прадухіліць яе”, - заявіў Столтэнбэрг, дадаўшы, што ў адваротным выпадку не толькі Расея, але і астатнія краіны не будуць успрымаць Альянс сур'ёзна.
Са слоў былога генеральнага сакратара NATO, некаторыя саюзнікі пастаўлялі зброю, але гэтага было недастаткова.
“Мы павінны прызнаць гэта самі сабе. У той час мы думалі, што больш спакойны курс будзе лепшыі. Было занадта мала разумення тэрміновасці надання вайсковай і фінансавай дапамогі для стварэння магутнага украінскага войска і прадухілення расейскага ўварвання. Гэта была памылка”, - кажа Столтэнбэрг.
Былы генеральны сакратар NATO таксама запэўніў, што змены, якія адбываюцца ў Расеі, рост агрэсіўнасці расейскага дыктатара Пуціна не засталіся незаўважанымі. Пасля незаконнай анэксіі Крыма краіны-чальцы NATO ўмацавалі агульную абарону, упершыню пасля заканчэння халоднай вайны былі баявыя войскі на ўсходнім флангу Альянсу.