14 снежня 2024, Субота, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія аўтобусы зараз нецікавыя нават для расейцаў

18
Беларускія аўтобусы зараз нецікавыя нават для расейцаў

Яны часта гараць.

У верасні 2024 года на расейскім рынку прадалі 8 новых аўтобусаў Менскага аўтамабільнага завода, што на 61,9% менш у параўнанні з тым жа месяцам 2023 года (21 аўтобус), паводле звестак расейскага агенцтва «АСМ-холдынг».

За тры кварталы 2024 года было рэалізавана 335 адзінак тэхнікі МАЗ (летась — 730, зніжэнне на 54,1%).

Прадукцыя МАЗ заняла 16-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынку Расеі ў мінулым месяцы, доля рынку склала 0,8%.

Лідарамі продажу ў верасні сталі расейскі ПАЗ (333 адзінкі; рост на 43,5% у гадавым вылічэнні), кітайскі Yutong (152 адзінкі; рост на 3,4%) і расейскі «Нефаз» (93 адзінкі; зніжэнне на 36,3% ).

У 2023 годзе беларускія прадпрыемствы рэалізавалі ў Расеі 925 аўтобусаў, што на 11,1% менш, чым у 2022 годзе (1040 адзінак). За 2023 год, як і годам раней, МАЗ заняў 6-е месца ў адпаведным сегменце аўтарынка Расеі.

Апошнім часам паведамленні пра тое, як нешта з беларускай тэхнікі ў розных расейскіх гарадах загарэлася ці сапсавалася нейкім іншым чынам, настолькі частыя, што сталі ўжо штодзённасцю.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках