У Беларусі з'явяцца электронныя лісткі непрацаздольнасці
- 14.10.2024, 18:27
- 2,956
Ужо напрыканцы гэтага года.
Пілотны праект па ўкараненні электронных лісткоў непрацаздольнасці стартуе ў Беларусі ў канцы 2024 года і працягнецца ў 2025 годзе, паведамляе Фонд сацабароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны Беларусі са спасылкай на кіраўніцу Фонда Юлію Берднікаву.
З яе слоў, у гэтым пытанні Фонд шчыльна працуе з Міністэрствам аховы здароўя. Як толькі пілотны праект па электронных лістках непрацаздольнасці будзе адпрацаваны і апрабаваны, Фонд пачне змяненне заканадаўства ў гэтай частцы.
«Будзем ісці шляхам спрашчэння пытанняў па назначэнню дапамог па часовай непрацаздольнасці, цяжарнасці і родах з боку работадаўцаў», - адзначыла Юлія Берднікава.
Спецыялістка нагадала, што ў верасні 2024 у мабільным дадатку ФСАН з'явіліся параметры, якія выкарыстоўваюцца для разліку дапамогі па часовай непрацаздольнасці. Цяпер работнік па кожным сваім бальнічным лістку можа азнаёміцца з разліковымі велічынямі для яго прызначэння, а менавіта сумай сярэднядзённага заробку і працягласцю выплаты абавязковых страхавых унёскаў у бюджэт ФСАН.