На градцы ў беларуса вырас незвычайны бурак-субмарына
2- 14.10.2024, 21:11
- 6,322
Фотафакт.
Многія агароднікі ўжо ацанілі і нават паспелі перапрацаваць агародніну, здабытую сёлета на градках.
А тыя, хто яшчэ гэтага не зрабіў, вымушаныя спяшацца – дзе-нідзе па краіне ўжо здараліся першыя замаразкі.
Чытач партала fishingby.com Яўген з Оршы – заўзяты рыбак. Вось і яму ў выходныя давялося пакінуць улюбёнае хобі і заняцца працай у агародзе.
Мужчыну чакаў вялікі сюрпрыз. Яўген дастаў з зямлі вельмі незвычайны формай цукровы бурак. Нагадвае ён падводную лодку.
«Выдраў бурачок і тут заўважаю, што ён формай падобны на мініятурную субмарыну з рубкай уверсе. Пастанавіў захаваць на памяць», – расказаў шчаслівы здабытчык.
Паводле словаў Яўгена, гародніну ён вырошчвае штогод – на пражытак трусам. Аднак такі цікавы экзэмпляр трапіўся яму ўпершыню.
Цяпер жа свой надзел мужчына цалкам прыбраў і пераараў – можна выпраўляцца на рыбалку.