13 снежня 2024, Пятніца, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку выганяць на прыклад Хрушчова?

2
Лукашэнку выганяць на прыклад Хрушчова?

Цікавыя супадзенні.

Як атачэнне Лукашэнкі рэагуе на старычыну-дыктатара? Такое пытанне сайт Charter97.org задаў палітолагу Дзмітрыю Балкунцу:

- Усе стаіліся і чакаюць нейкіх змен, яны вісяць у паветры. Ведаеце, калі позняя зіма, яна зацягнулася, доўга снег не сходзіць, але ўсё чакаюць, што неўзабаве будзе вясна. Вось я думаю, што ў Беларусі такая самая сітуацыя.

Усе цудоўна ўсё разумеюць, але чакаюць чагосьці, ніхто не ведае, калі гэта адбудзецца. Відавочна, што ўсе змены на ўзроўні першай асобы будуць уплываць на грамадства. Ёсць, мне падаецца, запыт на перамены ў беларусаў.

Вядома, ніхто ніякіх перамен з Лукашэнкам не чакае. Усё разумеюць, што ён будзе толькі помсціць да моманту, пакуль будзе сядзець у крэсле. Ён будзе помсціць, арыштоўваць, забіваць, зневажаць, абражаць і гэтак далей.

У нечым сітуацыя, у якую зараз трапіў Лукашэнка, вельмі аддалена нагадвае Хрушчова. Там было калектыўнае палітбюро, Хрушчоў быў яго фармальным кіраўніком і кіраўніком СССР. Але цікава, што яму далі адзначыць 70-годдзе (ён адзначыў 70 гадоў у красавіку 64-га года), а ўжо праз паўгода, 14 кастрычніка 64-га года, Хрушчова ўрачыста выгналі, прычым рэальна выгналі. Сёння, атрымліваецца, акурат гэты юбілей.

Ёсць нават пратаколы цікавыя, як Хрушчова выганялі. Тады кожны з сябраў палітбюро прайшоўся па ім за тое, што ён увесь час усіх абражаў. Яго проста адправілі на ганаровую пенсію, далі яму аўтамабіль "Чайка" і пасялілі на лецішчы за калючым дротам з ахоўнікамі. Там ён пражыў да 71-га года, яму толькі часам дазвалялі выходзіць за межы гэтага плота, дзе ён жыў.

Яго проста выгналі. Хаця ўсе яго ненавідзелі, усе яго баяліся, але ў адзін момант быў такі праведзены, можна сказаць, унутраны манеўр, калі ад яго пазбавіліся. Вось з Лукашэнкам можа паўтарыцца такая ж гісторыя. У нейкім выглядзе яна можа быць мадэрнізаваная, але ў выніку нешта такое адбываецца і тут.

Там таксама быў чалавек на першай пазіцыі, які паводзіў сябе як хам, усіх абражаў, усіх сваіх калег, супрацоўнікаў, здзекаваўся з іх. Але потым яны ўсе яго падсядзелі і выкінулі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках