4 снежня 2024, Серада, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хтосьці бачыў 20 тысяч асабовага складу з танкамі?»

2
«Хтосьці бачыў 20 тысяч асабовага складу з танкамі?»

Экспэрт даў прагноз аб перакідцы ва Украіну войскаў з КНДР.

Хутчэй за ўсё, вайскоўцы з КНДР, якіх перакінуць у зону баявых дзеянняў, будуць знаходзіцца ў тыле РФ, або на тэрыторыі часова акупаванага Крыма, заявіў аглядальнік "Інфармацыйнага супраціву" Аляксандр Каваленка.

Як падкрэсліў ён у каментары рэсурсу "Труха", з Паўночнай Карэі прыедуць спецыялісты, якія будуць займацца размінаваннем і збудаваннем фартыфікацый. Ён лічыць малаверагодным, што з КНДР прыбудуць тысячы артылерыстаў, або мотастралковыя брыгады.

“Хіба хоць адна з OSINT-груп, ці маніторынгавых груп, якая назірае за пастаўкамі з Паўночнай Карэі ў Расею боепрыпасаў за апошні час фіксавалі перамяшчэнні 10-15-20 тысяч асабовага складу з танкамі, артылерыяй? Не”, - растлумачыў ён.

Ён нагадаў, што кожны месяц расейцы страчваюць блізу 35 тысяч асабовага складу, а мабілізуе РФ да 40 тысяч, пры гэтым за кошт параненых аднаўляюць 25-30% страт. Таму нават 10 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў не развяжуць праблему акупантаў.

Экспэрт не выключае, што салдаты з КНДР могуць замяніць расейскіх вайскоўцаў на часова акупаваных тэрыторыях, напрыклад, у Крыме, ці на поўдні Украіны, дзе яны маглі б выконваць функцыі вайсковай паліцыі.

Каваленка дадаў, што штурмавікамі паўночнакарэйцы хутчэй за ўсё не будуць, таму што ў гэтых падраздзяленнях важная камунікацыя, а салдаты КНДР, магчыма, ведаюць толькі сваю мову.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках