Дзве дзяўчынкі загінулі на пажары пад Менскам
3- 15.10.2024, 12:04
- 5,232
Ім было шэсць і тры гады.
Дзве маленькія дзяўчынкі загінулі на пажары ў аграгарадку Сеніца ў Менскім раёне. Трагедыя адбылася ўдзень 14 кастрычніка, расказалі ў прэс-службе Міністэрства надзвычайных сітуацый. Дзяўчаткам было шэсць і тры гады.
Дом належыць пенсіянерцы, загінулыя былі ейнымі ўнучкамі. Апёкі таксама атрымаў сын гаспадыні, калі спрабаваў самастойна справіцца з агнём. Ён у шпіталі. Паводле факту гібелі дзяцей распачатая крымінальная справа. Следчыя высветлілі, што бацькі ў момант трагедыі таксама знаходзіліся дома, былі ў суседнім пакоі. У нейкі момант старэйшая дзяўчынка прыбегла да дарослых і сказала, што выпадкова падпаліла фіранку.
«Жанчына выбегла на двор, пакінуўшы малалетніх дзяцей у хаце. Мужчына паспрабаваў самастойна патушыць узгаранне, але безвынікова», - распавялі ў следчым камітэце. Дзяўчынкі ад атрыманых траўм памерлі на месцы. Экспэртыза паказала, што маці і бацька знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.