Пяскоў не стаў зняпраўджваць гатоўнасць ваяваць за КНДР
6- 15.10.2024, 14:07
- 4,082
Паміж Масквой і Пхеньянам узнік вайсковы альянс.
Расея і КНДР будуць супрацоўнічаць у вайсковай галіне і гарантуюць бяспеку адзін аднаму ў рамках дамовы аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве, заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
"Формулёўкі ў дамове не маюць патрэбы ва ўдакладненні, яны досыць адназначныя", – сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне журналістаў, ці можа Расеі паводле дамовы стаць на бок КНДР у выпадку вайсковага канфлікту на Карэйскай паўвыспе, паведамляе "Інтэрфакс".
Паводле ягоных слоў, Масква і Пхеньян пры далейшым развіцці стасункаў збіраюцца кіравацца прынцыпамі гэтай дамовы.
Напярэдадні, 14 кастрычніка, Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект аб ратыфікацыі пагаднення паміж Расеяй і КНДР аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве. Пуцін і лідар КНДР Кім Чэн Ын падпісалі дакумент у чэрвені гэтага года. Ён складаецца з 23 артыкулаў і дэ-факта мае на ўвазе вайсковы альянс.