4 снежня 2024, Серада, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы расказалі аб карысці медытацыі

2
Навукоўцы расказалі аб карысці медытацыі

Гэтая практыка можа замяніць антыдэпрэсанты.

Даследчыкі з Нацыянальнага інстытута псіхічнага здароўя ЗША прыйшлі да высновы, што эфектыўнасць медытацыі пры розных трывожных разладах супастаўная з прыёмам антыдэпрэсантаў, піша «Нож».

У аналіз увайшлі 276 пацыентаў з клінічна ўсталяваным дыягназам агарафобіі, панічнага разладуу, генералізаванага або сацыяльнага трывожнага разладу.

Палове з іх штотыдзень праводзілі трэнінгі па тэорыі і практыцы некалькіх відаў медытацыі ўсвядомленасці, астатнім прызначылі эсцыталопрам дозай 10-20 міліграм на дзень.

Ступень трывожнасці, дэпрэсіі і якасць жыцця ацэньвалі праз апытальнікі пацыентаў і лекараў. Першасныя вынікі рэгістравалі праз восем тыдняў, у суме назіранне працягвалася 24 тыдні.

У абедзвюх групах заўважылі значнае памяншэнне сімптомаў трывожнасці. Пры гэтым істотных адрозненняў у эфектыўнасці тэрапіі паміж імі зарэгістравана не было.

У той жа час пабочныя эфекты былі зафіксаваныя ў 78,6 працэнта ўдзельнікаў, якія прымалі эсцыталапрам, супраць 15,4 працэнта сярод тых, хто практыкаваў медытацыю ўсвядомленасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках