Украінская выведка пляжыць расейцаў у Харкаўскай вобласці
- 15.10.2024, 17:32
- 2,964
Відэафакт.
Украінская аэравыведка паспяхова працуе ўздоўж усёй лініі фронту. На гэты раз дзякуючы выведцы была знішчаная тэхніка расейцаў на Харкаўскім кірунку.
Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Украіны.
Як распавялі ў ГУР, аперацыя была праведзеная дзякуючы аэравыведнікам падраздзяленняў актыўных дзеянняў ГУР МАУ, байцоў брыгады НДУ «Хартыя», 12 АЗСП і 92-й брыгады УСУ.
Байцы аб'ядналі намаганні, каб выявіць і знішчыць у сваёй паласе адказнасці ў Харкаўскай вобласці як мага больш расейскіх гармат.
«Бесперапынная, мэтанакіраваная, упартая і сістэмная праца дае вынік - як украінскія ваяры ператвараюць варожую артылерыю ў металалом і старызну глядзіце ў відэа», - падпісана відэа.