У Беларусі выпусцяць вельмі незвычайны зефір
8- 15.10.2024, 19:11
- 9,038
Слодыч з'явіцца да навагодніх святаў.
Беларускія фабрыкі збіраюцца выпусціць да навагодніх святаў шмат новых прысмакаў і адвэнт-календары. Ласуны, рыхтуйцеся: ужо анансавалі зефір са смакам трускалак і шампанскага і з марцыпанам.
У «Чырвонага харчавіка» будуць навагоднія смакі зефіру: трускалкі-шампанскае і латэ-карамель з сакрэтным інгрэдыентам (спойлер: гэта соль).
- Да нас ніхто не выкарыстоўваў соль пры вытворчасці зефіру. Гэта не канкрэтна салёны зефір, а традыцыйны слодыч, у якім ёсць крыху солі, і яна адцяняе салодкі смак латэ і карамелі, надае вельмі цікавы пікантны смак, - распавяла на прэс-канферэнцыі начальніца сектара стратэгічнага планавання і развіцця «Чырвонага харчавіка» Надзея Яўцехава.
У лінейцы жавальнага зефіру будуць новыя смакі мандарына і марцыпана, з'явіцца халва з пякучым перцам.
«Камунарка» і «Спартак» таксама рыхтуюцца да Новага года, у іх будуць дзясяткі розных святочных набораў - у выглядзе валізкі, змяі, у звыклых кардонных скрынках. І зараз ужо дакладна: дзве фабрыкі выпусцяць адвэнт-календары. Яны пачалі масава з'яўляцца ў нас летась, відавочна, сёлета яны будуць яшчэ больш папулярнымі.