Маладзёвая каманда Беларусі ў футболе праваліла адбор на Еўра
1- 15.10.2024, 21:03
- 2,302
Не перамаглі ў Андоры, двойчы саступілі Фарэрскім астравам.
15 кастрычніка фінішаваў групавы раўнд у кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы 2025 года сярод маладзёвых камандаў (узрост футбалістаў – не старэйшы за 21 год). Беларуская каманда перамагла ўсяго ў адным з дзесяці матчаў, паведамляе «Люстэрка».
Нашы футбалісты правялі адборачны цыкл з сакавіка 2023 года да кастрычніка 2024 года. Беларусы трапілі ў групу да камандаў Партугаліі, Харватыі, Грэцыі, Фарэрскіх астравоў і Сан-Марына. Каб прабіцца ў фінальную стадыю турніру, трэба было займаць месца не ніжэйшае за другое. Але хутка стала зразумела, што беларусам гэта не пад сілу.
Як ні дзіўна, найлепш наша каманда згуляла супраць грэкаў – 1:1 у гасцях і 1:0 дома. З Андорай двойчы разышліся мірам – 0:0 дома і 1:1 у гасцях. Двойчы буйна саступілі партугальцам – 0:5 дома і 1:6 у гасцях. Двойчы былі слабейшыя за харватаў – 0:2 (у гасцях) і 0:1 (дома). І двойчы ўмудрыліся саступіць Фарэрскім астравам – 2:3 (дома) і 0:1 (у гасцях).
У выніку беларусы занялі ў групе пятае месца з шасцю баламі, апярэдзіўшы толькі Андору. Адзначым, што ходам кваліфікацыі ў каманды змяніўся галоўны трэнер: пачынаў цыкл Сяргей Ясінскі, а заканчваў Сяргей Яромка. Праз санкцыі наша каманда праводзіла дамашнія матчы ў Арменіі.