Казахстан адмовіўся ўступаць у БРІКС
6- 16.10.2024, 10:57
- 15,200
Уступленне супярэчыць нацыянальным інтарэсам краіны.
Прэзідэнту Казахстана Касыму-Жамарту Такаеву паступалі прапановы аб уступленні ў БРІКС, аднак, хутчэй за ўсё, у агляднай будучыні краіна ўстрымаецца ад падачы заяўкі ў аб'яднанне, паведаміў 16 кастрычніка TengriNews са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Берыка Уалі.
Паводле слоў Уалі, адпаведныя прапановы разглядаюцца кіраўніком дзяржавы і па яго даручэнню аналізуюцца адпаведнымі ведамствамі з пункту гледжання нацыянальных інтарэсаў Казахстана.
Такаеў цяпер аддае прыярытэт ААН "як універсальнай і безальтэрнатыўнай арганізацыі, у якой можна і трэба абмяркоўваць усе актуальныя міжнародныя праблемы".
На думку прэзідэнта Казахстана, "ААН мае свае хтбы, але іншай такой арганізацыі не існуе, і таму яна мае патрэбу ў падтрымцы сусветнай супольнасці". "Статут ААН павінен служыць асновай міжнароднага права, ніхто не мае права парушаць прынцыпы, закладзеныя ў гэтым асноватворным дакуменце" .