Прывід Мілошавіча блукае па Драздах
11- 2.10.2024, 9:03
- 8,858
Лука кідаецца як апараны і нясе ахінею ад спалоху.
Дыктатар Беларусі чарговым разам згадаў пра лёс былога сербскага прэзідэнта Слабадана Мілошавіча, які памёр за кратамі ў Гаазе, піша на «Позірку» палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі:
- Чорныя лебедзі заўсёды прылятаюць нечакана. І турбулентнасць у рэгіёне, вайна за паўднёвай мяжой, эфект заходніх санкцый не даюць правадыру рэжыму да канца супакоіцца.
Зразумела, што ордэр МКС камфорту не дадасць. На спробы палітычных ворагаў сапсаваць яму жыццё праз Гаагу дыктатар Беларусі нядаўна нават паскардзіўся госцю з ДНР Дзянісу Пушыліну.
Тут, напэўна, прысутнічае і нейкі экзістэнцыйны страх. Невыпадкова беларускі дыктатар шматкроць пераймаўся публічна з нагоды незайздроснага фіналу Садама Хусэйна, Муамара Кадафі, іншых дыктатараў.
Як бачым, палітычныя апаненты рэжыму імкнуцца, каб прывід Мілошавіча як мінімум не даваў Лукашэнку спакойна спаць.