Пылавая бура накрыла беларускія гарады
9- 2.10.2024, 11:54
- 11,736
Фотафакт.
Пыл, узняты ветрам з прыкаспійскіх стэпаў, даляцеў да беларускіх гарадоў.
Пясок пустыняў накрыў Гомель і Магілёў. Яго пачалі фіксаваць яшчэ 1 кастрычніка.
На Гомель і паўночны ўсход Гомельшчыны ўсходні вецер таксама прынёс дым ад пажараў памежнай Бранскай вобласці РФ і Чарнігаўскай вобласці Украіны. Пажары там не сціхаюць са жніўня 2024 года.
Забруджванне паветра фіксуюць і спецыялізаваныя сэрвісы.