Расейцы рыхтуюцца да беспрэцэдэнтнага нападу на Крымскі мост
4- 2.10.2024, 10:28
- 5,904
З’явіліся спадарожнікавыя здымкі.
Расея актывізавала свае намаганні ў абароне Крымскага моста ад украінскіх атак, ад марскіх беспілотнікаў. Новыя спадарожнікавыя здымкі, зробленыя кампаніяй Maxar Technologies і атрыманыя Business Insider, сведчаць аб нарошчванні абарончых збудаванняў вакол моста, які злучае Расею з акупаванай Крымскай паўвыспай.
Гэты мост даўжынёй 12 міль раней быў важным шляхам забеспячэння для расейскіх вайскоўцаў, але зараз ён перш за ўсё сімвалізуе кантроль Расеі над Крымам, адзначаюць журналісты. Мост стаў мішэнню некалькіх гучных атак з боку Украіны, удару марскім дронам.
Russia continues bolstering defenses along the Crimean bridge to guard against Ukraine's naval drones.
— Brady Africk (@bradyafr) September 29, 2024
Here is a look at the bridge today compared with how it appeared in satellite imagery just five months ago. pic.twitter.com/Jg6FKih1MN
Расея пачала размяшчаць баржы на паўднёвым баку моста яшчэ ў пачатку траўня, каб абараніць канструкцыю і суднаходны канал ад будучых украінскіх нападаў. Паводле звестак заходняй выведкі, раней устаноўленыя бар'еры былі пашкоджаныя штормамі.
Да чэрвеня ахоўныя меры былі ўзмоцненыя дадатковымі баржамі і плывучымі бонавымі загародамі, якія размешчаны паралельна мосту. Але новыя выявы, зробленыя ў суботу, 29 верасня, дэманструюць значнае павелічэнне колькасці барж, якія абараняюць мост.
Украіна актыўна выкарыстоўвае свой флот марскіх дронаў для нанясення ўдараў па расейскіх ваенных караблях і іншых аб'ектах Чарнаморскага флоту. Пагроза з боку дронаў прымусіла Маскву ўсталяваць падобныя ахоўныя збудаванні ў ключавых партах Севастопаля і Новарасійска.
Брэдзі Афрык, аналітык з адкрытых крыніцах і супрацоўнік аналітычнага цэнтра American Enterprise Institute, першым звярнуў увагу на дадатковыя ахоўныя бар'еры ў допісе на X у нядзелю. Ён адзначыў рэзкія змены паміж пачаткам траўня і канцом верасня.
Аднак новыя бар'еры - не адзіныя меры, якія прыняла Расея для абароны моста. Спадарожнікавыя здымкі, зробленыя ў суботу, таксама паказалі дзве сістэмы супрацьпаветранай абароны "Панцыр" паблізу моста. Maxar паведаміла, што вежы для гэтых сістэм будаваліся з 18 да 23 жніўня. Гэта сведчыць аб тым, што Расея занепакоеная не толькі пагрозай з мора, але і спрабуе абараніць мост ад атак з паветра.