Расейцы паранілі грамадзяніна Турцыі ва Украіне
1- 2.10.2024, 11:42
- 3,814
Пры нападзе на міжнародны пункт пропуску.
Раніцай 2 кастрычніка раскйскае войска ўдарыла беспілотнікамі па порце і міжнародным пункце пропуску "Арлоўка" на мяжы з Румыніяй.
Як паведаміў начальнік Адэскай АВА Алег Кіпер, у выніку нападу акупантаў па цывільнай інфраструктуры ў Ізмаільскім раёне былі параненыя два дальнабойшчыкі, адзін з іх грамадзянін Турцыі.
Абодва знаходзяцца ў лякарні. Іх жыццям нічога не пагражае. Згарэлі некалькі фур. Пашкоджанні атрымаў будынак паромнай пераправы праз Дунай «Арлоўка». Гэта міжнародны пункт пропуску на мяжы з Румыніяй. Прымаюцца меры для аднаўлення яго работы.
"Гэта тэрор супраць звычайных людзей", – напісаў Кіпер у Telegram.