4 снежня 2024, Серада, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ перакінулі ў Курскую вобласць усе свае найлепшыя танкі

2
УСУ перакінулі ў Курскую вобласць усе свае найлепшыя танкі

Наступальныя намаганні падвоеныя.

Украінскае войска перакінула ўсе свае найлепшыя швэдскія і нямецкія танкі ў Курскую вобласць Расеі, што сведчыць аб важнасці гэтага кірунку для ўкраінскага камандавання. Аб гэтым піша Forbes.

«Тое, што ўкраінскае камандаванне гатовае рызыкаваць апошнімі некалькімі Strv 122 і Leopard 2A6 у Курску, сведчыць аб важнасці, якую яны надаюць ўкраінскаму ўварванню ў вобласць», - гаворыцца ў матэрыяле.

Журналісты адзначылі, што прарыў мяжы ў Курскай вобласці быў рызыкоўным крокам з боку Украіны, бо туды былі накіраваныя «апошнія добра абсталяваныя падраздзяленні», з-за чаго падраздзяленні на ўсходзе і поўдні Украіны былі пазбаўленыя неабходнага падмацавання.

На думку аўтараў матэрыялу, гэта прывяло да страты некалькіх ключавых сёлаў і мястэчкаў пад націскам расейцаў, самым прыкметным з якіх з'яўляецца Вуглядар у Данецкай вобласці.

«Украінскі генеральны штаб у Кіеве нягледзячы на свае страты не толькі вытрымаў ўварванне ў Курск - ён падвоіў намаганні, пачаўшы 12 верасня другі наступ на Расею за 20 міль на захад ад галоўнага Курскага выступу», - гаворыцца ў матэрыяле.

Журналісты падкрэслілі, што 21 механізаваная брыгада і 225 штурмавы батальён, якія ажыццяўлялі другі наступ на Куршчыне, былі абсталяваныя баявымі машынамі CV90 швэдскай вытворчасці і танкамі швэдскай або нямецкай вытворчасці - Strv 122 або Leopard 2A6.

«Ёсць звесткі, што 21-я механізаваная брыгада ўжо страціла сама меней адзін танк у Курскай бітве. На відэа, распаўсюджаным расейскімі крыніцамі ў Інтэрнэце ў канцы мінулага месяца, відаць, як адзін Strv 122 гарыць пасля таго, як у яго патрапіў выбухны дрон, зняты з вышыні палёту ад першай асобы. Хутчэй за ўсё, танк абгарэў знутры і яго эканамічна нявыгадна рамантаваць, нават калі ўкраінскім войскам атрымаецца адбуксаваць яго з поля бою гэтак жа, як яны адбуксавалі пашкоджаны Т-72 », - гаворыцца ў артыкуле Forbes.

Аўтары матэрыялу адзначылі, што ў той час, як іншыя брыгады, якія маюць на ўзбраенні танкі Leopard 2 эксплуатуюць больш старыя і больш шматлікія мадэлі Leopard 2A4 і атрымалі некалькі партый новых танкаў для замены страт на полі бою, 21-я механізаваная брыгада з яе найноўшымі мадэлямі танкаў наўрад ці атрымае новую тэхніку. Таму што швэдскае і нямецкае войска спрабуюць утрымліваць уласныя танкавыя брыгады і ніводная з гэтых дзяржаў не дэманструе гатоўнасці расстацца з найлепшымі танкамі.

«Уварванне каштавала ўкраінцам уразлівых гарадоў і незаменнай тэхнікі. Пакуль што гэта цана, якую яны гатовыя заплаціць, каб захапіць і, спадзяемся, утрымаць невялікую частку Расеі», - рэзюмавалі журналісты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках