УСУ знішчылі ракетамі ATACMS вельмі рэдкую расейскую ўстаноўку за $100 мільёнаў
7- 3.10.2024, 12:35
- 18,484
(Абноўлена) Такіх у РФ толькі дзесяць.
Падраздзяленні ракетных войскаў Узброеных сіл Украіны нанеслі паспяховы ўдар балістычнымі ракетамі ATACMS па расейскай радыёлакацыйнай станцыі "Неба-М", паведамілі ў Генштабе УСУ.
Адзначаецца, што знішчэнне названай станцыі павінна знізіць здольнасць расейскага войска выяўляць, адсочваць і перахопліваць аэрадынамічныя і балістычныя мэты:
"Знішчэнне РЛС "Неба-М" створыць спрыяльны "паветраны калідор" для эфектыўнага выкарыстання крылатых ракет Storm Shadow і SCALP-EG".
Паводле звестак Генштаба, у Расеі засталося ўсяго дзесяць дзейных сістэм гэтага тыпу, кожная з якіх каштуе блізу 100 мільёнаў даляраў.