У Беларусь заляцеў чарговы «шахед»
2- 3.10.2024, 10:42
- 3,640
А потым ён знік.
Мінулай ноччу Расея атакавала Украіну 105-цю дронамі-камікадзэ тыпу «шахед». 78 БПЛА было знішчана, 23 — лакацыйна страчаныя і яшчэ адзін паляцеў у кірунку Беларусі.
Вядома, што «шахед» пакінуў Кіеўскую вобласць Украіны і заляцеў у Беларусь курсам на Мазыр дзесьці а 04:40, паведамляе «Беларускі Гаюн».
Дзяжурная авіяцыя не паднімалася, і што адбылося далей з шахедам - невядома.