Асуджанай на 20 гадоў палітычнай зняволенай Вользе Маёравай дадалі яшчэ паўтара гады
5- 3.10.2024, 10:49
- 7,014
Вынесены новы прысуд.
Стаў вядомы новы прысуд палітычнай зняволенай Вользе Маёравай. Аб гэтым піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Вольга Маёрава ў 2022 годзе была асуджаная па так званай «справе Аўтуховіча». Тады ёй было прызначанае пакаранне на 20 гадоў пазбаўлення волі. Яна абвінавачвалася паводле пяці артыкулаў КК. У судзе сваю «віну» Маёрава не прызнала.
Сёлета ў сакавіку яе судзілі паводле арт. 411 КК аб «злосным непадпарадкаванні законным патрабаванням адміністрацыі калоніі». Як стала вядома «Вясне», ёй было дададзена яшчэ 1,5 гады зняволення.