Даляр зноў рэзка дадаў у Беларусі
- 3.10.2024, 11:14
- 5,048
Сталі вядомы свежыя курсы валют.
Учора даляр у Беларусі зноў дадаў больш за тры капейкі, а сёння надумаў не спыняцца на дасягнутым - дадатак на старце таргоў больш за паўтары капейкі, піша «Онлайнер». Расейскі рубель у гэты ж час падае. Глядзім, што пакажуць валюты да канца таргоў на біржы.
Даляр падаражэў на 1,74 капейкі і каштуе 3,2696 рубля.
З еўра таргоў не было, Нацбанк устанавіў курс 3,6008 рубля.
Сотня расейскіх рублёў скінула 1,24 капейкі і каштуе 3,4621 рубля.
Учора даляр дадаў 3,41 капейкі і каштаваў 3,2522 рубля. Еўра патаннеў на 1 капейку і каштаваў 3,5950 рубля, а сотня расейскіх рублёў стала таннейшай на 0,34 капейкі і каштавала 3,4745 рубля.