12 снежня 2024, Чацвер, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

MDR: Сілавікі пастаўлялі палітвязняў на плантацыю нямецкага дэпутата пад Лідай

18
MDR: Сілавікі пастаўлялі палітвязняў на плантацыю нямецкага дэпутата пад Лідай

Праводзіліся арышты з надуманых прычын.

Нямецкі канал MDR выпусціў расследаванне аб дзейнасці прадпрымальніка і дэпутата Саксонскага ландтага ад «Альтэрнатывы для Нямеччыны» Ёрга Дорнаў у Беларусі.

Як піша палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман, журналістам удалося пагаварыць з супрацоўнікамі фірмы і (былымі) бізнэс партнёрамі Дорнаў, якія сцвярджаюць, што: 1) на цыбульнай плантацыі дэпутата наўмысна выкарыстоўвалася праца палітвязняў (як людзей больш «цывілізаваных», чым «звычайных» арыштантаў, а значыць і больш эфектыўных у працы); 2) у Лідзе рэгулярна праводзіліся арышты з надуманых прычын, а зняволеных адпраўлялі на плантацыі Дорнаў; 3) апошні ўсведамляў тое, што адбываецца на плантацыях.

Дорнаў усё яшчэ хаваецца ад прэсы, а пракуратура Лейпцыга пачала папярэдняе расследаванне ў дачыненні да дэпутата.

«У справе Дорнаў ёсць адна важная гістарычная кампанента, якую многія аўтары выпускаюць з-пад увагі: на плантацыях, якія належаць нямецкаму гаспадару, выкарыстоўвалася праца зняволеных беларусаў.

І гэта пры тым, што памяць аб Другой сусветнай вайне і злачынствах перыяду нацысцкай акупацыі, як сцвярджаюць улады Беларусі, жыве ў кожным сэрцы…», - піша Фрыдман.

Нагадаем, нядаўна стала вядома, што Дорнаў, які ў чарговы раз прайшоў у рэгіянальны парламент Саксоніі ад папулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD), мае бізнэс у Беларусі.

Яго ТАА «Цыбулька-Бел» размешчаная каля Ліды, там займаюцца вырошчваннем цыбулі. Высветлілася, што перабіраць цыбулю паводле дамовы з лідскім ЦІП на «Цыбулька-Бел» прывозілі зняволеных, сярод якіх былі і людзі, затрыманыя паводле палітычных артыкулаў. Ім плацілі блізу 5 еўраў за дзень. Нямецкі палітык асабіста правяраў працу палітвязняў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках