Washington Times: Затанулая кітайская субмарына была вельмі незвычайнай
13- 3.10.2024, 11:22
- 22,442
Падводная лодка – гэта экзатычны гібрыд.
Таямнічая падводная лодка КНР, якая, відавочна, затанула на верфі сёлета, была першым прадстаўніком новага тыпу субмарын з гібрыднай "ядзерна-звычайнай" сілавой устаноўкай. Аб гэтым піша Washington Times.
Як паведамляе справаздача аналітыкаў Пентагона, на якую спасылаецца выданне, субмарына выкарыстоўвае невялікі ядзерны рэактар у дадатак да звычайнай сілавой устаноўкі. Па памерах новая падводная лодка з'яўляецца такой жа, як і больш раннія субмарыны КНР.
Экспэрты не ведаюць, ці быў рэактар падводнай лодкі запраўлены палівам. Вайскоўцы і ўрад Кітая захоўваюць маўчанне наконт інцыдэнту.
Нагадаем, у канцы верасня стала вядома, што Кітай страціў сваю самую новую падводную лодку. На месца аварыі прыбылі вялікія плывучыя краны, якія павінны былі падняць карабель.
СМІ называюць субмарыну Type 041 Zhou, аднак ці адпавядае гэта рэчаіснасці - невядома. Экспэрты таксама ўстанавілі, што лодка атрымала Х-вобразную карму, якая заклікана зрабіць яе больш манеўранай.