2 снежня 2024, панядзелак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі хочуць стварыць кодэкс правіл для школьнікаў і іх бацькоў

24
У Беларусі хочуць стварыць кодэкс правіл для школьнікаў і іх бацькоў

Новая ідэя ад Мінадукацыі.

У Беларусі плануюць стварыць зборнік правіл паводзін для вучняў школ і іх бацькоў. Новы кодэкс, як сцвярджае міністр адукацыі Андрэй Іванец, патрэбны для "павагі і навучэнцаў, і бацькоў да свайго настаўніка".

“Хацеў бы адзначыць, што высокі статус педагога пачынаецца з павагі і навучэнцаў, і бацькоў да свайго настаўніка. У сувязі з гэтым мы плануем распрацаваць адпаведны кодэкс правіл для кожнага навучэнца і адпаведныя правілы, якія будуць выконвацца кожным бацькам. Гэта вельмi важны аспект. Чаму — таму што толькі пры асаблівым стаўленні да нашага настаўніка мы будзем сапраўды ўпэўненыя ў тым, што школа з'яўляецца храмам”, — сказаў ён.

Гаворачы аб інавацыях у адукацыі сёлета, Іванец адзначыў, што ў прыярытэце падрыхтоўка дашкольнікаў да прыходу на вучобу і да выхавання "паважлівага стаўлення да нашай краіны".

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках