Новы генеральны сакратар NАТО нечакана прыбыў у Кіеў
2- 3.10.2024, 14:15
- 4,686
Ён сустрэнецца з Зяленскім.
Ва Украіну з візітам прыбыў новы генеральны сакратар NАТО Марк Рутэ, сведчыць паведамленне на сайце Альянсу ў чацвер, 3 кастрычніка.
Згодна з прэс-рэлізам NАТО, Рутэ плануе выступіць на супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Кіеве.
1 кастрычніка Енс Столтэнбэрг пакінуў пасаду генеральнага сакратара NАТО, якую займаў з 2014 года. Яго замяніў былы прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ.