13 снежня 2024, Пятніца, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейскі алігарх Гуцэрыеў хацеў здаць Лукашэнку ФБР

9
СМІ: Расейскі алігарх Гуцэрыеў хацеў здаць Лукашэнку ФБР
Міхаіл Гуцырыеў

У абмен на зняцце санкцый.

Чэшскія выданні Denik N і Respekt са спасылкай на закрытыя дакументы чэшскай паліцыі і спецслужбаў высветлілі, што расейскі мільярдэр Міхаіл Гуцырыеў у 2022 годзе спрабаваў прадаць сакрэты Лукашэнкі і Пуціна Федэральнаму бюро расследаванняў (ФБР) ЗША ў абмен на зняцце заходніх санкцый з сябе і свайго бізнэсу.

Пасрэднікам у таемных перамовах выступалі чэшскія спецслужбы і падвойны агент з Грузіі, які ўладкаваўся ў Нацыянальны цэнтр барацьбы з арганізаванай злачыннасцю ў Празе (NCOZ) і зараз знаходзіцца пад следствам.

Як паведамляюць чэшскія выданні, спецслужбіст з Грузіі (называюцца толькі яго ініцыялы - Л. Г.) дапамог Гуцэрыеву двойчы сустрэцца з прадстаўнікамі ФБР пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну. Алігарх прапаноўваў амерыканцам інфармацыю пра планы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі і прасіў у адказ зняць з яго заходнія санкцыі. Угода ў выніку не адбылася і санкцыі з мільярдэра так і не знялі.

Расейскі алігарх Міхаіл Гуцырыеў 21 чэрвеня 2021 года патрапіў пад санкцыі ЕЗ супраць Беларусі, уведзеныя ў тым ліку ў сувязі з вымушанай пасадкай рэйса Ryanair у Менску. Рада ЕЗ растлумачыла ўвядзенне санкцый супраць расейскага бізнэсоўца тым, што ён даўні сябар Лукашэнкі і дзякуючы гэтаму мае ўплыў на палітычныя эліты Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках